У родную школу – з успамінамі і падарункамі

Общество
4 февраля 2020
178
У родную школу – з успамінамі і падарункамі

Колькі б не прайшло часу, кожны захоўвае ў памяці самыя светлыя моманты дзяцінства, юнацтва, якія непарыўна звязаны са школай. Першая добрая адзнака, першае каханне і нават першае расчараванне – усё гэта менавіта з таго перыяду. Праз гады яны прыгадваюцца ўжо з усмешкай, але ад таго не менш кранаюць сэрца. І калі ў штодзённых клопатах і пастаяннай мітусні настальгіраваць асабліва няма часу, то на вечары сустрэчы выпускнікоў якраз-такі можна акунуцца ў мінулае і ўспомніць усё самае-самае.

У мінулую суботу былыя вучні, а сёння ўжо дарослыя людзі, завіталі ў свае родныя ўстановы адукацыі і ў прысутнасці любімых настаўнікаў адчулі сябе дзяцьмі, непасрэднымі, бесклапотнымі. Разам яны перагортвалі старонкі школьнага жыцця, смяяліся і плакалі, ад радасці і прыемных эмоцый, што перапаўнялі іх сэрцы.

Ва ўсіх установах адукацыі былі падрыхтаваны святочныя праграмы для выпускнікоў. У цэнтры асаблівай увагі былі тыя з іх, хто атрымаў атэстат сталасці 5, 10, 15, 20 і г.д. гадоў таму. Яны ў сваю чаргу выказалі падзяку за такую цёплую сустрэчу і ўручылі пачастункі для юных артыстаў, якія радавалі канцэртнымі нумарамі, падарункі для школ – спартыўны інвентар, канцылярскія тавары, энцыклапедыі, вазы, гадзіннікі і шмат іншых патрэбных рэчаў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы школ на агульную суму звыш 4 700 рублёў.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio