У рамках семінара былі адзначаны пераможцы раённых творчых конкурсаў «Люблю цябе, зямля бацькоў святая» і «Сцяжынкамі роднага краю», прымеркаваных да Года малой радзімы
У рамках семінара былі адзначаны пераможцы раённых творчых конкурсаў «Люблю цябе, зямля бацькоў святая» і «Сцяжынкамі роднага краю», прымеркаваных да Года малой радзімы
Тым не менш кампетэнтнае журы ўсё ж выбрала лепшыя творы, аўтары якіх
адзначаны дыпломамі і падарункамі (кнігамі). Іх са словамі падзякі за любоў да
малой радзімы ўручылі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра
даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат
філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў і першы намеснік старшыні грамадскага
аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», заслужаны журналіст Беларускага саюза
журналістаў Алена Стэльмах.
Сярод дарослых пераможцамі прызнаны Марыя Бахановіч з Любані (першае месца), Валянціна Рагалевіч з Кузьмічоў (другое), Марыя Дайнека з Заельнага і Марыя Слівец з Рэдкавіч (трэцяе). У конкурсе для школьнікаў адзначаны адпаведна Юлія Матусевіч (7 клас, Соснаўская СШ №1); Алена Драбудзька (10 «А», СШ №1 г. Любані), Іван Кавалёў (6 клас, Тальскі ВПК ДС-СШ); Кацярына Ціпунова (10 клас, Камунараўскі ВПК ДС-СШ), Валерыя Кіпель (8 клас, Атраднаўская СШ), Яраслава Шабунь (9 клас, Смольгаўскі ВПК ДС-БШ). Яшчэ многія аўтары атрымалі падзякі за плённую творчую працу.

Вікторыя Дастанка,
вучаніца 11 класа Гімназіі №1 г. Любані.









