У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

Общество
17 февраля 2021
98
У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

З калектывамі была праведзена змястоўная размова па актуальных тэмах.

У прыватнасці, кіраўнікі, члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, дэлегаты пазнаёмілі работнікаў устаноў і прадпрыемстваў, жыхароў раёна з вынікамі VI Усебеларускага народнага схода, асноўнымі задачамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новай пяцігодцы. Было адзначана, што на форуме, які праводзіўся пад дэвізам «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць» прапрацаваны ўсе самыя важныя пытанні, якія дапамогуць вывесці развіццё Беларусі на новы, якасна больш высокі, узровень. Шмат гаварылася пра ўсе сферы народнай гаспадаркі, а таксама ўнутраную і знешнюю палітыку, змены ў Канстытуцыю, удасканаленне заканадаўчай базы, дзейнасці па патрыятычным выхаванні моладзі, сродкаў масавай інфармацыі і г.д Выказаны слушныя прапановы.

Галоўнай жа мэтай на 2021-2025 гады ўдзельнікамі сходу пастаўлена забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і павелічэнне дабрабыту грамадзян дзякуючы якаснаму росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі. У ліку ключавых задач – скарачэнне залежнасці эканамічнага росту ад вуглевадароднай сыравіны, павялічэнне экспартнага патэнцыялу за кошт высокатэхналагічных тавараў, запуск новага інвестыцыйнага цыклу. Пры выкананні намечанага рост валавага ўнутранага прадукта у рэальным выражэнні ў 2025 годзе павінен узрасці не менш як у 1,2 разы, у столькі ж – інвестыцыі ў асноўны капітал, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, прадукцыйнасць працы ў прамысловасці – у 1,3 разы, экспарт тавараў і паслуг складзе больш за $50 млрд, працягласць жыцця павялічыцца да 76,5 года. Пры гэтым, неаднаразова падкрэслівалася, што агульны дабрабыт залежыць не толькі ад прынятых рашэнняў, а ад сумленнай працы кожнага чалавека на сваёй роднай зямлі.

Была ўзнята падчас дня інфармавання і тэма «Аб мерах па барацьбе з карупцыяй на Міншчыне». Выступаючыя зазначылі, што гэта надзённая праблема сучаснага грамадства, якая дэстабілізуе эканоміку, аказвае негатыўнае ўздзеянне на парадак у краіне. У сваю чаргу праваахоўнымі органамі прымаюцца ўсе магчымыя меры па вяўленні і спыненні карупцыйных злачынстваў.Так, за мінулы год на тэрыторыі нашай вобласці іх зарэгістравана 261, нанесены ўрон склаў 873 238,32 руб. Найбольшая колькасць такіх супрацьзаконных дзеянняў мела месца ў Мінскім (77), Салігорскім (43), Барысаўскім (33) раёнах.

Па статыстыцы летась самымі распаўсюджанымі відамі карупцыйных правапарушэнняў былі хабарніцтва – 138 выпадкаў – і крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі – 72. Так, па фактах неаднаразовага атрымання хабару за выдачу несапраўдных лісткоў непрацаздольнасці вынесены абвінаваўчыя прысуды ў адносінах да трох медыцынскіх работнікаў (нашага, а таксама суседніх Слуцкага і Салігорскага раёнаў).

Органамі пракуратуры сістэматычна праводзяцца праверкі дзяржаўных органаў і арганізацый на прадмет выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства. За 2020 год – 122. Па выніках іх узбуджана 7 крымінальных спраў. Ускрыты факты набыцця тавараў, паслуг без арганізацыі працэдур закупак, фіктыўнага іх правядзення, неналежнага вывучэння кан’юнктуры рынка.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio