У новым годзе першае немаўля ў Любанскім раёне нарадзілася раніцай 5 студзеня
У новым годзе першае немаўля ў Любанскім раёне нарадзілася раніцай 5 студзеня
Прыемную статыстыку 2021-га распачаў Іван Шаплыка.
У сям’і Ганны Аляксандраўны і Іллі Дзмітрыевіча з Любані гэта ўжо другое
дзіця. У іх падрастае трохгадовая дачушка Васіліса. І вось радасць – сынок
Ванюша.
Першынца года і яго шчаслівую матулю па традыцыі павіншавалі прадстаўнікі
раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, аддзела загс. Пажадалі малышу
моцнага здароўя і светлага лёсу, а жанчыне сіл, радасці і дабрабыту.









