У мінулую суботу нецвярозага вадзіцеля затрымалі ў Любані, а «бяспраўніка» – у Сарачах

Общество
2 июня 2020
101
У мінулую суботу нецвярозага вадзіцеля затрымалі ў Любані, а «бяспраўніка» – у Сарачах
 
На мінулых выхадных дзяржаўтаінспектары на дарогах нашага раёна затрымалі аднаго «бяспраўніка» і аднаго нецвярозага вадзіцеля. Пра гэта «ГЛ» паведамілі ў аддзяленні ДАІ Любанскага РАУС.

Так, 30 мая па вуліцы Баравіка ў горадзе Любані ў поле зроку дарожнай міліцыі трапіў мужчына, які кіраваў матацыклам «ММВЗ». Як пасля высветлілася, пры гэтым грамадзянін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Цяпер матацыклісту паграджае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на тры гады.

У той жа дзень у аграгарадку Сарачы па вуліцы Савецкай дзяржаўтаінспектары спынілі грамадзяніна, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Фольксваген», хаця вадзіцельскіх правоў не меў. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры пяць базавых велічынь.

Акрамя таго, у дзяржаўтаінспекцыі падвялі вынікі першага тыдня спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага – дзеці!». Так, у перыяд з 25 па 31 мая ўключна на тэрыторыі Любанскага раёна 26 вадзіцеляў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабавання ў светлы час сутак рухацца з уключаным бліжнім святлом фар, яшчэ чатыры – за парушэнне правіл перавозкі дзяцей.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio