У мінулую суботу, 21 красавіка, адзначаўся Дзень памяці свяшчэннамучаніка Сергія Радакоўскага, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў Божую літургію ў Свята-Троіцкім храме аграгарадка Таль

Общество
26 апреля 2018
192
У мінулую суботу, 21 красавіка, адзначаўся Дзень памяці свяшчэннамучаніка Сергія Радакоўскага, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў Божую літургію ў Свята-Троіцкім храме аграгарадка Таль
 
 У мінулую суботу, 21 красавіка, адзначаўся Дзень памяці свяшчэннамучаніка Сергія Радакоўскага. Напрыканцы 1917 г. ён узначаліў прыход у в. Таль, выконваў свае пастырскія абавязкі і да апошняй магчымасці імкнуўся захаваць жыццяздольнасць храма. Аднак плаціць падаткі станавілася ўсё больш складана. І нарэшце ў 1930 г. айца Сергія арыштавалі за няўплату і адправілі на прымусовыя работы па нарыхтоўцы лесу. Неўзабаве тальская царква была закрыта і разабрана, а Радакоўскага спасцігла доля многіх свяшчэннаслужыцеляў таго часу: за нібыта «антысавецкую агітацыю» яго прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання – расстрэлу. Айцец Сергій прыняў пакутніцкую смерць за спавяданне веры ў Госпада.

 У 85-ю гадавіну з дня канчыны святога епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў Божую літургію ў Свята-Троіцкім храме аграгарадка Таль. Саслужылі Уладыку сакратар епархіяльнага ўпраўлення Мікалай Лабынько, благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун, настаяцель прыхода мясцовага храма іерэй Ігар Кавальскі і клірыкі благачыння. Падчас службы быў адзначаны за сваю адданую працу ў імя Праваслаўнай царквы настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў гарпасёлку Урэчча іерэй Яўгеній Пешкур.


 Пасля Божай літургіі адбыўся хрэсны ход. Потым архіерэй выступіў з павучальным словам да прыхажан, прыгадаў біяграфію Сяргея Радакоўскага і заклікаў усіх жыць з верай у сэрцы. Затым епіскап прыняў удзел у рэгіянальным свяце праваслаўнай культуры, якое ладзілася ў гонар святога мучаніка ў Тальскім СДК.


 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio