У лютым на Любаншчыне створана пятнаццаць новых сем’яў

Общество
11 марта 2021
142
У лютым на Любаншчыне створана пятнаццаць новых сем’яў

Сярод тых, для каго прагучаў марш Мендэльсона, 14 жаніхоў і 7 нявест уступілі ў шлюб упершыню. Прычым самым маладым з іх споўнілася на момант урачыстай падзеі адпаведна 19 і18 гадоў. А старэйшым з лютаўскіх маладажонаў– 66 (сярод прадстаўнікоў моцнай паловы) і 67 (сярод прыгожай). 


Гэта, бадай лепшы доказ таго, што каханню ўсе ўзросты пакорныя. Таму зычым парам, якія зарэгістравалі адносіны, захаваць яго на доўгія гады, жыць у ладзе і згодзе. А яшчэ шчасця, радасці і сямейнага дабрабыту.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio