У Любанскім раёне выязны прыём правёў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар

Общество
1 августа 2019
189
У Любанскім раёне выязны прыём правёў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар

 

Выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб на Любанскім ільнозаводзе 30 ліпеня правёў першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар.


Звярнуліся да кіраўніка некалькі чалавек. Так, Аляксандр Ісаеня прыехаў з суседняга Салігорскага раёна. Ён узначальвае сялянскую (фермерскую) гаспадарку «Бульбаш-агра», якая спецыялізуецца на раслінаводстве. Як дбайны гаспадар, Аляксандр Віктаравіч на перспектыву жадае развіваць і пашыраць сваю дзейнасць. У яго планах заняцца і жывёлагадоўляй. Але для гэтага патрэбны дадатковыя зямельныя плошчы і вытворчае памяшканне. Апошняе, у прыватнасці, ён гатовы набыць з аўкцыёну. Ігар Мікалаевіч станоўча ацаніў памкненні фермера, вынікі яго дзейнасці і даручыў кіраўніцтву сельгасхарчу і ўпраўленню землеўпарадкавання Салігорскага райвыканкама дадаткова прапрацаваць зварот і прыняць дапушчальнае рашэнне, сумесна з камітэтам дзяржмаёмасці вызначыцца з продажам аб’екта.


Усё павінна быць разумна, справядліва і ў рамках заканадаўства, зазначыў І.М. Макар пры размове і з жыхаром Салігоршчыны, і з любанчанкамі, якія былі наступнымі на прыёме. Людміла Гарэлька, Іна Божка і Ганна Цецярук прыйшлі, што называецца, з набалелым. Іх турбуе, калі завершыцца капітальны рамонт дома па вул. Кірава, 84. Дырэктар Любанскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Гарчанін паабяцаў: да канца лістапада ўсё будзе зроблена. У сваю чаргу першы намеснік губернатара запэўніў, што пытанне знаходзіцца на кантролі. А таксама даў даручэнне ў самы кароткі час прадстаўнікам ЖКГ, у тым ліку і абласной структуры, сустрэцца з уласнікамі кватэр згаданага дома і растлумачыць, як будуць весціся далейшыя работы. Запатрабаваў І.М. Макар неадкладна і грунтоўна разабрацца і з утрыманнямі за вываз вадкіх бытавых адходаў за названы ў скарзе жыхароў перыяд.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio