У Любанскім раёне пражывае 256 грамадзян, якім споўнілася 90 і больш гадоў

Общество
23 сентября 2019
212
У Любанскім раёне пражывае 256 грамадзян, якім споўнілася 90 і больш гадоў
 
На Любаншчыне па стане на 1 жніўня пражывае 7 890 атрымальнікаў песніі па ўзросце. 2 256 з іх (28,5%) – мужчыны, 5 634 (71,5%) – жанчыны. 

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіна Эсмантовіч.

А вось у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва нам расказалі, што Любанскі раён па стане на 1 верасня насяляюць 256 доўгажыхароў (да гэтай катэгорыі адносяць грамадзян, якім споўнілася 90 і больш гадоў). З іх 65 – гэта гараджане.

Пяць любанчан пераадолелі 100-гадовую мяжу. Яны пражываюць у гарпасёлку Урэчча, Старых Юрковічах, Ямінску і Атрадным. А ўзрост самага старшага жыхара раёна – 105 гадоў. Гаворка ідзе пра жанчыну, якая нарадзілася 10 студзеня 1914 года.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio