У Любанскім раёне працягвае працаваць грамадская прыёмная

Общество
21 января 2021
117
У Любанскім раёне працягвае працаваць грамадская прыёмная

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і спецыялісты розных сфер па серадах і суботах гатовы выслухаць пытанні, што турбуюць жыхароў Любаншчыны, і па магчымасці дапамагчы знайсці шляхі іх рашэння. Звярнуцца можна асабіста або па тэлефоне. Менавіта другі варыянт часцей і выбіраюць нашы грамадзяне, у сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Як зазначыў Аляксандр Лапцеў, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва раённага выканаўчага камітэта, які дзяжурыў у грамадскай прыёмнай 20 студзеня, любанчане звяртаюцца з рознымі запытамі. Прычым не толькі асабістага характару. Многіх клапоціць тэма добраўпарадкавання, развіцця інфраструктуры горада і інш. “Аналізуючы ўсе пытанні і прапановы, можна зрабіць выснову – нашы жыхары не раўнадушныя да ўсяго, што адбываецца ў рэгіёне”, – падкрэсліў Аляксандр Аляксандравіч.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio