У Любанскім раёне на раніцу 21 жніўня засталося ўбраць 1% зерневых і зернебабовых

Общество
21 августа 2019
149
У Любанскім раёне на раніцу 21 жніўня засталося ўбраць 1% зерневых і зернебабовых
Хлебаробам Любаншчыны засталося абмалаціць 321 гектар зерневых і зернебабовых (без грэчкі і проса), што складае 1% ад запланаваных плошчаў.

Восем гаспадарак завяршылі жніво, яшчэ ў чатырох работы працягваюцца. 20 жніўня камбайны працавалі на палетках ААТ «Рачэнь», «БВА» і «Палессе-агра».

Хлебны каравай на Любаншчыне важыць без малога 69 000 тон зерня, што практычна на 16 000 т больш, чым годам раней. Не перасягнулі мінулагодні паказчык па намалоце ў дзвюх гаспадарках: ААТ «Палессе-агра» і э/б «Любанская».

Фота з архіву «ГЛ».


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio