У Любанскім раёне на раніцу 14 жніўня засталося ўбраць 9 працэнтаў хлебных ніў

Общество
14 августа 2019
140
У Любанскім раёне на раніцу 14 жніўня засталося ўбраць 9 працэнтаў хлебных ніў
З заданнем па ўборцы зерневых і зернебабовых (без грэчкі і проса) аграрыі Любанскага раёна справіліся на 91%, паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні. 

З-за складаных умоў надвор’я 13 жніўня камбайны працавалі толькі ў трох гаспадарках: ААТ «Забалацкі», «Урэцкі» і с/ф «Гарадзяцічы».

Агульны намалот па раёне складае 63 754 тоны, што на  11 493 т больш, чым годам раней. Пры гэтым летась па стане на 14 жніўня было абмалочана 99 зерневых і зернебабовых культур.

Сёлета з аднаго гектара аграрыі Любаншчыны бяруць па 25 цэнтнераў збожжа. Найлепшы паказчык па ўраджайнасці склаўся ў ААТ «Рачэнь» – 35 ц/га.

Як мы ўжо паведамлялі, ААТ «Асавец-агра» першым у раёне завяршыла жніво і ўжо прыступіла да ўборкі грэчкі і проса. Першай атрымана 32 тоны, другога – 80 т.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio