У Любанскім лясгасе завяршыўся сезон перапрацоўкі шышак сасны звычайнай

Общество
25 марта 2020
123
У Любанскім лясгасе завяршыўся сезон перапрацоўкі шышак сасны звычайнай

 

Частка атрыманага насення будзе выкарыстана падчас стварэння лясных культур шляхам высейвання, астатняе накіруюць на захоўванне ў рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр, што знаходзіцца пад Мінскам. Пра гэта «ГЛ» паведаміла інжынер па лесаўзнаўленні Ларыса Сухнат.


Нарыхтоўка шышак стартавала напрыканцы лістапада і фінішыравала ў студзені. У цэлым іх было сабрана 12 858 кілаграм, альбо 153 працэнта да задання. Найбольш – ў Асавецкім (2 606 кг), Жалаўскім (2007 кг) і Калінаўскім (1913 кг) лясніцтвах.


Са студзеня і да сярэдзіны сакавіка на шышкасушылцы, што размешчана ў Асавецкім лясніцтве, вялася перапрацоўка сабранай сыравіны. У выніку было атрымана 148,5 кілаграма насення.


Дададзім, упершыню на Любаншчыне 391 кг шышак былі нарыхтаваны на лесанасеннай плантацыі другога парадку. Пасля іх перапрацоўкі атрымана 5,1 кг насення палепшанай якасці.
 

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio