У ліку тых, хто прыме ўдзел у галоўным форуме пяцігодкі, і любанчанін Аляксандр Дастанка

Общество
3 февраля 2021
109
У ліку тых, хто прыме ўдзел у галоўным форуме пяцігодкі, і любанчанін Аляксандр Дастанка

Нарадзіўся ён у Рачэні. Пасля школы паступіў у Слуцкае прафтэхвучылішча. Закончыўшы яго, уладкаваўся на хлебзавод. Працаваў і адначасова працягваў вучыцца, завочна. Спачатку ў Баранавіцкім тэхналагічным тэхнікуме, потым у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі. Набытыя веды, прафесійны вопыт, а таксама такія якасці як мэтанакіраванасць, руплівасць, адказнасць, дысцыплінаванасць далі, так бы мовіць, штуршок для кар’ернага росту. Аляксандра Аркадзьевіча прызначылі намеснікам кіраўніка аддзела грамадскага харчавання. Уменне аб’ектыўна ацэньваць рэчаіснасць і прымаць своечасовыя рашэнні ў сваёй сферы вызначалі яго амаль з першых дзён работы на гэтай пасадзе.

Зараз А.А. Дастанка ўзначальвае пярвічную прафсаюзную арганізацыю райспажыўтаварыства, займаецца абаронай сацыяльна – эканамічных правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў. Садзейнічае ў рашэнні жыллёва-бытавых пытанняў, аказвае матэрыяльную дапамогу (цяпер, у прыватнасці, тым работнікам, якія хварэлі на каронавірус) і інш. Рэагуе на кожны зварот калег.

Уважліва ставіцца Аляксандр Аркадзьевіч і да пытанняў выбаршчыкаў. Ён абраны дэпутатам раённага Савета 28 склікання, і, канешне, імкнецца апраўдаць аказаны давер. Падчас сустрэч занатоўвае, што клапоціць гараджан, а пасля звяртаецца ў адпаведныя службы, каб па меры магчымасці вырашыць запыты.

З усёй сур’ёзнасцю А.А. Дастанка ставіцца да любой справы, якую даводзіцца выконваць. У тым ліку і да вылучэння дэлегатам на Усебеларускі народны сход.  Аляксандр Аркадзьевіч з хваляваннем чакае важнай падзеі. Ён распавёў: “Гэты форум – магчымасць падзяліцца сваім меркаваннем па абранні далейшага шляху развіцця дзяржавы, паўдзельнічаць у выпрацоўцы новых накірункаў па павышэнні зарплат, узроўню жыцця насельніцтва і г.д.”.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio