У горадзе Любані далучыцца да акцыі «У школу з Добрым Сэрцам» можна ў магазіне «Сезам»

Общество
13 августа 2019
143
У горадзе Любані далучыцца да акцыі «У школу з Добрым Сэрцам» можна ў магазіне «Сезам»
Ініцыятарам і арганізатарам агульнарэспубліканскай маштабнай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам» выступае грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У прыватнасці, у горадзе Любані збор тавараў да школы валанцёры БРСМ арганізавалі на базе магазіна «Сезам». Кожны наведвальнік гандлёвай кропкі можа набыць любыя тавары (сшыткі, ручкі, алоўкі, альбомы, фарбы, пластылін і інш.) і апусціць іх у спецыяльную скрыню.

Сабраныя рэчы пасля перададуць у шматдзетныя, няпоўныя сем’і, тым, хто знаходзіцца ў няпростай жыццёвай сітуацыі, а таксама ў інтэрнатныя установы.

Жыхары Любаншчыны з першага дня далучыліся да добрай справы. Тым, хто не паспеў гэтага зрабіць, паведамляем: акцыя працягнецца да 15 верасня.

Дарэчы, сем’і, якім будзе аказана дапамога, вызначацца пасля 20 жніўня.

Фота Любанскага РК ГА «БРСМ».

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio