У Гімназіі №1 г. Любані прайшоў другі тур дарослага чэмпіяната (раённага) па гульні «Што?Дзе?Калі?» сезона 2019-2020 гадоў

Общество
11 февраля 2020
177
У Гімназіі №1 г. Любані прайшоў другі тур дарослага чэмпіяната (раённага) па гульні «Што?Дзе?Калі?» сезона 2019-2020 гадоў

 

У ім узялі ўдзел дзесяць каманд, якія прадставілі працоўныя калектывы: СШ №1 г. Любані, газеты «Голас Любаншчыны», вытворчага цэху №8 (г.п. Урэчча) ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ», лясгаса, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райспажыўтаварыства, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Любанскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», райбальніцы і цэнтра банкаўскіх паслуг №613 ААТ «ААБ Беларусбанк».


Знатакам прапанавалі адказаць на тры блокі па дванаццать пытанняў. Найбольшую колькасць правільных адказаў на іх дала каманда райбальніцы, якая і стала пераможцам другога тура. Другое месца раздзялілі паміж сабой каманды райспажыўтаварыства і СШ №1 г. Любані.


Трэці тур гульні пройдзе ў другой палове сакавіка.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio