У гэтыя ў поўным сэнсе гарачыя дні для аграрыяў побач з працаўнікамі сельгасарганізацый робяць і падлеткі
У гэтыя ў поўным сэнсе гарачыя дні для аграрыяў побач з працаўнікамі сельгасарганізацый робяць і падлеткі
Пры садзейнічанні райкама грамадскага аб’яднання
“Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” на базе гаспадарак створана сем
студатрадаў – у адкрытых акцыянерных таварыствах “Юрковічы”, “Палессе-агра”, “БВА”,
“Урэцкі”, “Асавец-агра”, СУ “Загальскі” і сельгасфіліяле “Гарадзяцічы” ААТ
“Любанскі райаграсэрвіс”. У кожным – па 7-8 рабят, за вылючэннем
“Палесся-агра”, дзе іх 13. Студатрады дзейнічаюць на працягу двух тыдняў – з 1
па 14 жніўня. Практычна ўсе яны замацаваны за збожжатокамі (толькі ў
“Юрковічах” юнакі і дзяўчаты заняты на добраўпарадкаванні жывёлагадоўчых ферм).

Падлеткі аказваюць пасільную дапамогу. Яны, як правіла, задзейнічаны на падбуртоўванні зерня, падмятанні тэрыторыі зернятока, іншых дапаможных работах. А, напрыклад, у “Гарадзяцічах” на збожжаскладзе в. Палічын юнакі займаюцца механічнай ачысткай насення шматгадовых траў.

У кожным атрадзе вызначаны паўналетні камандзір, які ўзаемадзейнічае з адказным спецыялістам сельгаспрадпрыемства, наладжвае работу моладзі. Дарэчы, прадстаўнікі гаспадарак толькі са станоўчага боку характарызуюць студатрадаўцаў. А апошнія ў сваю чаргу ўсведамляюць: працуюць не проста так, атрымаюць зарплату. Ды яшчэ самыя руплівыя па выніках трэцяга працоўнага семестра будуць адзначаны раённым камітэтам ГА “БРСМ”.









