У добры шлях, выпускнікі!
У добры шлях, выпускнікі!
Сёння ва ўстановах адукацыі
нашага раёна прагучалі апошнія званкі – пачынаюцца летнія канікулы.
Школьныя
будні завяршыліся для 3 381 юнага жыхара нашага раёна, аднак не ўсе яны могуць
дазволіць сабе расслабіцца. Для выпускнікоў наступае
гарачая экзаменацыйная пара: у хуткім часе іх чакаюць выпускныя і ўступныя
іспыты.
Усяго выпускнікамі 2019 года на Любаншчыне сталі 168 адзінаццацікласнікаў, зусім хутка гэтыя юнакі і дзяўчаты зробяць першыя крокі ў дарослае жыццё. Яшчэ 319 рабят скончылі дзявятыя класы, зараз яны могуць выбіраць: паступаць у ССНУ ці працягнуць навучанне ў школе.
Трэба адзначыць, што шаснаццаць адзінаццацікласнікаў раёна сёлета прэтэндуюць на званне медалістаў, сем дзевяцікласнікаў могуць атрымаць пасведчанне з адзнакай. ці спраўдзіцца гэта, пакажуць вынікі школьных іспытаў.
На фота:прэтэндэнтамі на атрыманне медалёў з’яўляюцца адразу сем выпускнікоў Гімназіі №1 г. Любані –
гэтая лічба самая вялікая сярод устаноў адукацыі раёна.









