У чэрвені любанчане ў аддаленым фармаце могуць атрымаць бясплатную кансультацыю ў натарыуса

Общество
8 июня 2020
130
У чэрвені любанчане ў аддаленым фармаце могуць атрымаць бясплатную кансультацыю ў натарыуса
З 2 па 30 чэрвеня натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі праводзяць акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю. 

У мэтах абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэнняя на каронавірусную інфекцыю (COVID-19) і захавання рэкамендацый па фізічным дыстанцыраванні акцыя праводзіцца ў аддаленым фармаце. Гэта значыць па тэлефоне альбо з выкарыстаннем відэасувязі праз дадатак Skype у адпаведнасці з графікам работы натарыяльных кантор, натарыяльнага бюро.

Арганізатары акцыі звяртаюць увагу, што кансультацыя, якая прадастаўляецца аддалена, з’яўляецца папярэдняй. Справа ў тым, што ў дачыненні да некаторых канкрэтных праваадносін поўная кансультацыя можа быць прадастаўлена толькі пасля ацэнкі натарыусам усіх абставін, якія маюцца, і вывучэння неабходных дакументаў.

Імя для пошуку натарыяльнай канторы Любанскага раёна ў Skype:gnklyuban@tut.by

Атрымаць кансультацыю па тэлефоне можна па нумары 5-50-28.

Кантора працуе з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00), у суботу – з 8.00 да 14.00.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio