У чарговы раз Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі” з размахам прайшла ў Мінску

Общество
11 мая 2018
149
У чарговы раз Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі” з размахам прайшла ў Мінску
 
 Супрацоўнікі айчынных и замежных СМІ, выдавецтваў, інфармацыйных агенцтваў дзяліліся творчымі напрацоўкамі, праводзілі прэзентацыі, віктарыны, “круглыя сталы”,аўтограф-сесіі, майстар-класы і г.д.

 4 мая на выставе быў вызначаны як Дзень рэгіянальнай прэсы. Раённыя выданні розных рэгіёнаў нашай краіны прынялі самы актыўны ўдзел. Прадставіць нашу раёнку калектыву рэдакцыі дапамаглі спявачкі фальклорнага гурта “Беражніца” Пластокскага сельскага Дома культуры. Разам з загадчыкам арганізацыйна-метадычнага аддзела РЦК Сяргеем Выскварка яны падрыхтавалі цудоўную праграму “Гуляй Юр’я, грамада” – выканалі прыгожыя народныя песні, распавялі пра тое, наколькі разнабакова асвятляецца культурнае жыццё рэгіёну на старонках “Голаса Любаншчыны”, прапанавалі наведвальнікам выставы, якія сабраліся каля стэнда “СМІ Мінскай вобласці” адказаць на пытанні віктарыны пра нашу газету, а ў завяршэнне пачаставалі ўсіх смачнымі юр’яўскімі стравамі.

 Гучнымі апладысментамі віталі любанскіх артыстаў на міжнароднай выставе.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio