У Барысаве адбылася сустрэча ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу ад Мінскай вобласці
Удзел у ёй прынялі і дэлегаты ад Любаншчыны. Адзін з іх – Аляксандр
Дастанка, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі райспажыўтаварыства, дэпутат
раённага Савета.
Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі пра значнае грамадска-палітычнае
мерапрыемства.
– Гэта была змястоўная дзелавая і адкрытая размова. Не толькі абмеркаваны праект сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на
будучую пяцігодку, а і агучана шмат грунтоўных пытанняў, ініцыятыў, ідэй, якія
паступілі ад жыхароў розных рэгіёнаў падчас работы дыялогавых пляцовак,
грамадскіх прыёмных. Ад удзельнікаў сустрэчы прагучалі слушныя пажаданні і
прапановы. Яны датычаць сферы адукацыі, аховы здароўя, інтэлектуальных
магчымасцяў, аграэкатурызму, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і інш. А самае
галоўнае, усе прысутныя сышліся на думцы, што важна захаваць адзінства ў грамадстве, нашы
каштоўнасці і традыцыі.









