У армію з Любанскага раёна накіраваны 23 прызыўнікі
Як паведаміў начальнік адасобленай групы маёр Аляксандр Кійко, усяго ў войскі адпраўлены 23 прызыўнікі. Служыць ім выпала ў воінскіх часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны (накіраваны 11 чалавек), Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (6), унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў (6).
Па рашэннях прызыўной камісіі прадастаўлена 86 адтэрміновак ад прызыву. Найбольшая колькасць – для працягу адукацыі (60, восенню 2019 года – 67). Астатнія – па стане здароўя (19/19) і па сямейным становішчы (7/12).
Сёлета прызыўнікамі не дапушчана парушэнняў абавязкаў грамадзян па воінскім уліку. У той час восенню мінулага года адзін малады чалавек прыцягнуты ад адказнасці па арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву, яшчэ адзін – па арт. 25.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за нез’яўленне на мерапрыемствы прызыву.
Начальнік адасобленай групы дадаў, што ў маі завяршылася звальненне ў запас грамадзян, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны. 34 маладыя чалавекі, раней прызваныя (у жніўні-лістападзе 2018 і лютым-маі 2019) на тэрміновую ваенную службу, прыбылі для пастаноўкі на воінскі ўлік. Яшчэ трое вырашылі працягнуць ваенную службу ва Узброеных Сілах па кантракце.
На здымку: прызыўнік Уладзіслаў Шабунь (в. Смольгава) накіраваны ў пагранічныя войскі. Малады чалавек мае вышэйшую адукацыю, а таму служыць будзе адзін год.









