У адпачывальнікаў санаторыя «Рассвет-Любань» гразелячэнне карыстаецца попытам
У адпачывальнікаў санаторыя «Рассвет-Любань» гразелячэнне карыстаецца попытам
Многія з тых, хто жадае
адпачыць і палепшыць самаадчуванне, выбіраюць санаторый «Рассвет-Любань».
Тут
для аздараўлення выкарыстоўваюцца мінеральная вада, гаючае паветра, дыетычнае
харчаванне, эфектыўныя фізіятэрапеўтычныя працэдуры.
Адным з найбольш папулярных і дзейсных метадаў пры розных захворваннях скуры, апорна-мускульнага апарата і іншых з’яўляецца гразелячэнне. Праводзіцца яно з выкарыстаннем сапрапелей, якія прымяняюцца ў выглядзе ванн, мясцовых аплікацый і г.д. А іх выкананне адпачывальнікам – справа Ірыны ЖУК і Алены УЛЬЯНАВАЙ (на здымку злева направа).
Абедзве вопытныя работніцы заўсёды ветлівыя і ўважлівыя.









