У адкрытым акцыянерным таварыстве «Урэцкі» і КСУП «Таліца-агра» практычна завершана ўборка цукровых буракоў
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Урэцкі» і КСУП «Таліца-агра» практычна завершана ўборка цукровых буракоў
У дадзеных гаспадарках яны займалі сёлета крыху
больш за 460 гектараў.
Накапалі амаль 20 тысяч караняплодаў пры сярэдняй
ураджайнасці: 440 цэнтнераў на круг – ва «Урэцкім», 420 – у «Таліцы-агра». Зараз ажыццяўляецца
адгрузка ўраджаю для перапрацоўкі. Трэцяя частка яго ўжо адпраўлена на прыёмны
пункт ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».
На здымку: адгрузка цукровых буракоў на палетку
КСУП «Таліца-агра».









