У ААТ «Любанскі льнозавод» працягваецца работа па ўпарадкаванні льнотрасты
Па словах галоўнага агранома названай арганізацыі Алы Брагінец, лён запрасаваны і звезены з палеткаў Любанскага і Старадарожскага раёнаў. У хуткім часе гэты працэс будзе завершаны і на палях Салігоршчыны. Зараз там працуе вялікая брыгада льнозаводцаў з тэхнікай – прэспадборшчыкамі, пагрузчыкамі і аўтамабілямі са шматоннай грузапад’ёмнасцю, задзейнічанымі на дастаўцы спрасаваных рулонаў у сховішчы льнозавода.
У цэлым на у завадскіх цэхах перапрацавана 731,9 тоны ільнотрасты новага ўраджаю, вытворчасць ільновалакна склала 206,5 т, у тым ліку доўгага 29,01 т. Работа па ўпарадкаванні даўгунцу працягваецца. Сёлета, адзначыла Ала Аркадзьеўна, завод атрымаў ураджай гэтай сельгаскультуры лепшы, чым у 2018 годзе, што ў сваю чаргу станоўча адаб’ецца на фінансавым становішчы прадпрыемства.
На здымку: вадзіцель аўтамабіля МАЗ Іван ГАЛАЙ – адзін з лепшых працаўнікоў «Любанскі льнозавод» – перадавік на адвозцы льнотрасты з палеткаў Салігорскага раёна.
Фота аўтара.









