Тур па ўстановах культуры Любаншчыны
Тур па ўстановах культуры Любаншчыны
Першы
прыпынак на маршруце, які чакаў нашых гасцей, – Любанскі музей народнай славы.
Дырэктар установы Наталля Сіняк правяла для прысутных экскурсію, агучыла
цікавыя факты з мінулага нашага краю, адказала на пытанні. Затым «вандроўнікі»
паспяшаліся да раённага Цэнтра культуры, дзе іх гасцінна сустрэў Сяргей
Выскварка і правёў па выставах, якія ладзяцца зараз ва ўстанове.
Вялікае захапленне ў навукоўцаў выклікала Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тут іх сустракалі па традыцыі хлебам-соллю, на адкрытым паветры арганізавалі сапраўдны «горад майстроў». А напрыканцы візіту ў «Лаўцы рамесніка» госці змаглі набыць для сябе сувеніры.

Пасля дэлегацыя рушыла ў дзіцячую школу мастацтваў, дзе яе дырэктар Васіль Стэльмах распавёў пра сваю ўстанову і навучанне тут, правёў экскурсію. Ну а завяршыўся яркі і насычаны падзеямі дзень паездкай у вёску Жораўку, дзе навукоўцы наведалі мясцовы знакаміты Дом народных традыцый.









