Цэнтр духоўна-маральнага выхавання дзяцей і падлеткаў «Праз кнігу – да міра і згоды» пачаў функцыянаваць у раённай дзіцячай бібліятэцы

Общество
19 марта 2021
138
Цэнтр духоўна-маральнага выхавання дзяцей і падлеткаў «Праз кнігу – да міра і згоды» пачаў функцыянаваць у раённай дзіцячай бібліятэцы

На адкрыцці яго прысутнічаў Благачынны Любанскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподня протаіерэй Аляксандр Драгун. Ён зазначыў, што без духоўнасці і маральнасці немагчыма існаванне вечных і светлых ідэалаў чалавецтва – кахання, павагі, міласэрнасці і іншых. А таму рашэнне стварыць такі цэнтр, на яго погляд, вельмі правільнае. І свяшчэннаслужыцелі раёна гатовы аказваць неабходную падтрымку, прымаць удзел у мерапрыемствах.  

А іх, па словах дырэктара ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка» Валянціны Ярмак, намечана шмат. Разавыя мерапрыемствы не даюць такога станоўчага выніку, як сістэмная дзейнасць. Таму падрыхтаваны грунтоўны план на пяцігодку. Асноўнымі вызначаны пяць накірункаў: рэлігійнае – каб усяліць веру ў сэрцы дзяцей, сямейнае – узняць прэстыж сям’і, творчае – навучыць ствараць і бачыць прыгожае вакол, патрыятычнае – прывіць любоў да малой радзімы, да Бацькаўшчыны, сацыяльнае – забяспечыць зносіны рабят у дзіцячых калектывах.

Такім чынам галоўная мэта дзейнасці новага цэнтра – далучыць падрастаючае пакаленне  да праваслаўнай культуры, пасадзейнічаць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў, агульначалавечых і сямейных каштоўнасцей, павышэнню ўзроўню выхаванасці праз павучальныя, змястоўныя творы, вывучэнне хрысціянскіх традыцый, свят, арганізацыю дабрачынных акцый, тэматычных выстаў, змястоўных мерапрыемстваў і г.д. У чым надзейнымі памочнікамі бібліятэкарам павінны стаць работнікі ўстаноў культуры, адукацыі, прадстаўнікі Любанскага благачыння і, канешне, бацькі, бадай, самыя зацікаўленыя ў тым, каб іх дзеткі выраслі годнымі людзьмі, мелі добрае сэрца і паважалі родных, шанавалі духоўную спадчыну, родны край.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio