Трохгадзінную «прамую тэлефонную лінію» ў мінулую суботу правёў старшыня райвыканкама Валерый Мельнік

Общество
25 августа 2020
91
Трохгадзінную «прамую тэлефонную лінію» ў мінулую суботу правёў старшыня райвыканкама Валерый Мельнік

Любанчане звярнуліся да кіраўніка з рознымі надзённымі пытаннямі.

Так, гараджанка, якая пражывае ў сацыяльным доме, прасіла дапамогі ў рамонце ацяпляльнай сістэмы. Кіраўнік раёна запэўніў, што запыт будзе дадаткова вывучаны.

З гарпасёлка Урэчча патэлефанавала жанчына, якая да нядаўнага часу працавала ў жывёлагадоўлі мясцовай гаспадарцы. Яе звольнілі, але яна жадае ізноў уладкавацца ў ААТ. Старшыня райвыканкама паабяцаў разабрацца ў чым справа – чаму з заяўніцай ва «Урэцкім» не пажадалі прадоўжыць працоўныя адносіны. Пасля чаго яна атрымае грунтоўны адказ.

Скарысталі магчымасць, каб звярнуцца да старшыні райвыканкама наконт абмалоту збажыны на прысядзібных участках вяскоўцы з Ямінска. Валерый Віктаравіч адразу ж пераадрасаваў зварот дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Асавец-агра» Уладзіміру Клімовічу. А ён у сваю чаргу без прамаруджвання накіраваў камбайн у дадзены населены пункт, каб дапамагчы гаспадарам убраць вырашчаны ўраджай.

Выказаны нараканні на тое, што каля грамадскіх могілак у Любані не функцыянуе водазаборная калонка. А адключана яна Салігорскводаканалам па прычыне вялікіх страт вады. Як высветлілася, некаторыя грамадзяне прыстасаваліся там мыць уласныя машыны. «Вядома, калонка каля гарадскіх могілак будзе працаваць, – зазначыў В.В. Мельнік. – Але важна, каб людзі карысталіся ёй сумленна, выключна па назначэнні».

Жыхары д. №9 па завулку Купалаўскаму з райцэнтра ўзнялі праблему, якая непакоіць іх ужо не першы дзень, – падтапленне падвальнага памяшкання. Улічваючы,  што гэты дом знаходзіцца на балансе жыллёва-камунальнай гаспадаркі, то кіраўніцтву яе дадзена даручэнне вызначыць прычыну падтапленя і ўхіліць.

Агучваліся і іншыя пытанні: наконт аказання паслуг Белтэлекамам, бюро тэхнічнай інвентарызацыі і г.д. Як заўжды, кожны зварот старшыня райвыканкама ўважліва выслухаў і па магчымасці тлумачэнні. Аднак некаторыя з запытаў патрабавалі дэталёвага вывучэння, што і было даручана адпаведным службам.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio