Трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоная Змена» ім. К.І. Шаплыка» Анатоль Лаўрыеня заняты на ўборцы «каралевы палёў»
Ён вопытны механізататар, выдатна спраўляецца з усімі
відамі сельскагаспадарчых работ. Вось і цяпер шчыруе з высокай аддачай і
выпрацоўкай. На КВК-800, які даручаны ў эксплуатацыю зусім нядаўна, скошвае і
здрабняе па 400-500 тон кукурузы, а ў асобныя дні і па 600.
Па словах галоўнага агранома Віталія Рашчэні,
работу выконваюць якасна, без нараканняў і іншыя механізатары корманарыхтоўчага
адтрада. Аператыўна дастаўляюць зялёную
масу да месц закладкі Мікалай Лаўрыеня, Уладзімір Божка, Іван Серпітоўскі,
Уладзімір Цераховіч. А трамбоўку ажыццяўляе на ТО-352 Мікалай Дзяшковіч. Усе
яны добра ведаюць, што назапашванне кармоў – адзін з важных накірункаў
сельгасвытворчасці. Ад іх колькасці і якасці залежаць надоі малака і прывагі
грамадскага статка жывёлы ў стойлавы перыяд. Таму актыўна займаюцца стварэннем трывалай
кармавой базы.









