Тальскія сейбіты – дружная каманда
Кіпіць работа на палетках з будучай “каралевай палёў” і ў іншых гаспадарках, напрыклад, як у КСУП “Таліца-агра”, у чым мы пераканаліся ўвачавідкі, наведаўшыся на палетак ва ўрочышчы Драздова. Вялікая кампанія механізатараў і вадзіцеляў дружна выконвала шэраг агратэхнічных работ, неабходных для вырошчвання кукурузы – гэта і апрацоўка глебы, і ўнясенне ў яе мінеральных тукаў, і, канечне, непасрэдна сяўба. Дарэчы, пад кукурузу ў “Таліцы-агра” сёлета адведзена 1 160 гектараў, з якіх 150 – на зерне.
Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Галіны Касцюкавец, у звяне сейбітаў працуюць толькі самыя вопытныя і адказныя работнікі, якія стараюцца выканаць дзённыя заданні. Часам надвор’е ўносіць свае карэктывы, аднак гэта ніяк не павінна ўплываць на захаванне агратэхнікі культуры. Працуюць сейбіты ў полі цэлы светлавы дзень, таму абеды ім дастаўляюцца прама на палетак. А міні-сталоўкай служыць абуладкаваны пад гэтыя мэты груза-пасажырскай аўтамабіль “газэль”.
Пасля кароткага перапынку – зноў за працу, вядома, кожная хвіліна цяпер на вагу золата.









