Свята ў вёсцы Зялёнкі: не шкадавалі цёплых слоў і падарункаў
У мінулую суботу своеасаблівую эстафету святкавання прынялі жыхары вёскі Зялёнкі Асавецкага сельсавета. Адклаўшы свае справы, на пляцоўку ля магазіна, дзе былі арганізаваны імправізаваная сцэна і глядацкая зала, спяшаліся прадстаўнікі розных пакаленняў, бо ўжо па традыцыі на такіх мерапрыемствах ушаноўваюць не толькі лепшых работнікаў, што маюць падворкі ў населеным пункце, а і юбіляраў, шматдзетных бацькоў, доўгажыхароў і самых маленькіх насельнікаў.
Як толькі зайграла музыка, да месца асноўных падзей пабеглі ручайкі
вяскоўцаў, для якіх свята стала яшчэ і цудоўнай нагодай не толькі пабавіць
цікава час, а і сустэцца з землякамі, што хоць і не жывуць зараз у Зялёнках,
але пра малую радзіму не забываюць, ды проста перакінуцца словам з суседзямі і
знаёмымі.
Завітаў на свята і старшыня Любанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй
Драбудзька, у якога хапіла цёплых слоў у адрас жыхароў населенага пункта. А
яшчэ Андрэй Віктаравіч звярнуўся да вяскоўцаў з просьбай і пажаданнямі быць
сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі, не заставацца абыякавамі да праблем,
што часам узнікаюць у любой вёсцы, а дапамагаць па меры магчымасцяў у іх
вырашэнні. Тады любы край будзе квітнець.
Пра спраўных майстроў, што праславілі Зялёнкі не толькі ў раёне, а і за яго
межамі прысутным распавяла вядучая мерапрыемства дырэктар Асавецкага сельскага
Дома культуры Лілія Ахрыменя. Лілія Іванаў падрыхтавала і невялічкую
гістарычную даведку, з якой стала вядома, - амаль пяцьдзясят гадоў таму населены
пункт мог пахваліцца 121 дваром і 479 жыхарама. Цяпер жа ў вёсцы засталося
ўсяго 141 насельнік, аднакі і сярод іх хапае добрых і працавітых людзей.
Адзначыць такіх з іх, што заняты ў мясцовай гаспадарцы, запарасілі
прафсаюзнага лідара ААТ «Асавец-агра» Веру Бегунец. Яна ж не толькі ўручыла
падарункі прысутным ад гаспадаркі, а і павіншавала жыхароў песнямі ў сваім
выкананні.
Не засталіся без увагі і лепшыя працаўнікі санаторыя «Рассвет-Любань»,
галоўны эканаміст якога Кацярына Мажайка ўручыла ім прэзенты.
Кажуць, што калі ў вёсцы ёсць магазін, то яна жыве. Таму не дзіўна, што
мясцовае кіраўніцтва высока цэніць работу гандлёвай кропкі, асабліва калі яе
работнікі не проста выконваюць свае абавязкі, а стараюцца улічваць густы
кожнага пакупніка. Старшыня Асавецкага райвыканкама Віктар Арціменя выказаў
словы падзякі былой загадчыцы мясцовага магазіна Тамары Шэшка, якая аддала
справе, можна сказаць, усё жыццё, і яе пераемніцы Жанне Санкевіч, а таксама
павіншаваў з нагоды свята Зялёнак іх жыхароў.
Мноства шчырых пажаданняў прагучала і ў адрас шмадзетных бацькоў і іх
кравіначак, самага старэйшага і малодшага з насельнікаў вёскі.
На працягу ўсяго свята свае песні гледачам дарылі самадзейныя артысты. Для
дзяцей былі арганізаваны цікавыя конкурсы і нават бойка падушкамі. Умельцы з
любані пранавалі вяскоўцам набыць свае вырабы, або паўдзельнічаць у
бяспроігрышнай латарэі і ўсе жадалі адзін аднаму міра, дабрабыту, добрага
настрою і здароўя.









