Свята ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі наведала дэпутат Юлія Мурына

Общество
17 марта 2021
138
Свята ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі наведала дэпутат Юлія Мурына

Дзейнасць Любанскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі не абмяжоўваецца толькі карэкцыйнай работай. Для хлопчыкаў і дзяўчынак з асаблівасцямі развіцця там ладзяцца разнастайныя ранішнікі і святы. І праходзяць яны заўсёды ў атмасферы шчырасці, цеплыні.

Вось і Масленіцу адзначалі весела, з блінамі і іншымі традыцыйнымі атрыбутамі. А таксама з гасцямі. Да выхаванцаў цэнтра завіталі былыя яго выпускнікі, а цяпер наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. І разам яны з цікавасцю слухалі аповед вядучай пра традыцыі свята, якое ў народным календары займае асобнае месца. Бо яшчэ нашы продкі ўспрымалі яго як пачатак новага жыцця, і ўшаноўвалі сонца, што абуджае ўсё жывое. А пасля, улічваючы, што Масленіца – гэта гарэзлівае развітанне з зімой, кружыліся ў карагодзе, танцавалі, удзельнічалі ў розных гульнях і забавах, паказвалі сваю моц і спрыт у спаборніцтвах. У завяршэнні мерапрыемства прысутныя развіталіся з Масленіцай, пажадалі, каб хутчэй прыйшла вясна. І старэйшыя рабяты падарылі малодшым зробленых сваімі рукамі анёлаў.

Па радасных вочках і ўсмешках на тварах было відаць – выхаванцы цэнтра карэкцыйнага развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымалі сапраўднае задавальненне. «А гэта дарагога варта, калі дзеці ўсміхаюцца», – зазначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына, якая прысутнічала на свяце. Яна цёпла павітала ўдзельнікаў яго. А потым пагутарыла з работнікамі ўстановы. Размова прайшла ў фармаце «круглага стала». Юлія Георгіеўна выслухала ўсе пытанні, прапановы, пажаданні, якія датычаць пенсіённага заканадаўства, аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, узнагароджання шматдзетных жанчын ордэнам Маці і г.д. І запэўніла, што для яе, як парламентарыя, важна ведаць меркаванне выбаршчыкаў па розных пытаннях, каб разумець, чым можна рэальна дапамагчы людзям, і якія змены неабходна ўносіць у дзеючыя нарматыўныя акты.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio