Свята – кожнаму
– У самыя светлыя святы – Новы год і Нараджэнне Хрыстова – ні адзін чалавек не павінен застацца сам-насам са сваімі праблемамі, без дапамогі, – зазначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Радчэня. – Таму і ладзім такую акцыю, каб людзі адчулі і зразумелі, што яны не адзінокія ў сваіх нягодах».
Летась, у прыватнасці, падарункавыя наборы атрымалі звыш 20 чалавек, а таксама неабходныя рэчы для асабістай гігіены і г.д. былі дастаўлены ў бальніцу сястрынскага догляду, аддзяленне кругласутачнага прабывання пенсіянераў і інвалідаў. Зараз збор наладжаны ў магазінах «Родны кут» і «Еўраопт». Кожны жадаючы, нераўнадушны да чужых праблем, можа праявіць міласэрнасць і паўдзельнічаць у добрай справе – набыць і пакінуць там салодкія пачастункі, падгузнікі, канцылярскія тавары, цацкі і інш. Пасля ўжо адбудзецца святочнае віншаванне, і ўсё сабранае падчас акцыі будзе аддадзена жыхарам раёна, каму гэта асабліва неабходна.









