Сустрэча з начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалаем Башко адбылася ў Гімназіі №1 г. Любані
Падчас размовы з педагогамі ўстановы кіраўнік закрануў шэраг актуальных
пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу. Асаблівую ўвагу звярнуў на стварэнне
спрыяльных для здароўя дзяцей умоў навучання, выхавання, фарміраванне навыкаў
бяспечнай жыццядзейнасці, каб дзяўчынкі і хлопчыкі змалку ведалі, як паводзіць
сябе каля вадаёмаў, рэк, на дарозе і
г.д.
Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стала грамадзянска-патрыятычнае выхаванне
падрастаючага пакалення. Мікалай Мікалаевіч зазначыў, што любоў да Айчыны так ці інакш умацоўвае пачуццё адказнасці за
яе незалежнасць, годнасць, захаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. І
доўг педагогаў – не толькі перадаць вучням веды па гісторыі Бацькаўшчыны, малой
радзімы, а і прывіць павагу да яе, да слаўнага мінулага, далучыць да традыцый беларускага народа.
У завяршэнні сустрэчы М.М. Башко даў кампетэнтныя адказы на зададзеныя
прысутнымі пытанні. А пасля правёў запланаваны прыём грамадзян.









