Сустракае і праводзіць спартсменаў
Як расказаў юнак, рашэнне паспрабаваць сябе ў якасці валанцёра было не імгненным, а глыбока прадуманым і ўзважаным. Ён разумеў, наколькі гэта сур’ёзна і адказна. Мабыць, таму арганізатарамі форуму яго заяўка і была задаволена.
– Мне вельмі падабаецца знаёміцца з новымі людзьмі, а калі тое адбываецца яшчэ на такім важным і значным для нашай краіны мерапрыемстве, дык удвая ці нават утрая прыемна, – зазначыў Мікалай. – Я ўпэўнены, што атрыманыя вопыт і навыкі спатрэбяцца ў жыцці.
Да пачатку гульняў, любанчанін, як і ўсе астатнія валанцёры, паўдзельнічаў у шэрагу трэнінгаў, навучальных семінараў. А з пачатку форума выконвае свае функцыянальныя абавязкі. Ён заняты на аб’екце гульняў “Цір імя Цімашэнкі”, дзе праводзяцца спаборніцтвы па стэндавай і кулявой стральбе. Мікалай сустракае і праводзіць айчынных і замежных спартсменаў. І робіць гэта з уласцівай беларусам гасцінннасцю і ветлівасцю.









