Супрацоўнікі групы наркакантролю Любанскага РАУС паблізу аднаго з населеных пунктаў Камунараўскага сельсавета выявілі ўчастак з дзікарослай канаплёй

Общество
14 сентября 2020
99
Супрацоўнікі групы наркакантролю Любанскага РАУС паблізу аднаго з населеных пунктаў Камунараўскага сельсавета выявілі ўчастак з дзікарослай канаплёй

У ходзе рэалізацыі спецыяльнай праграмы «МАК» супрацоўнікі групы накракнатролю Любанскага РАУС паблізу аднаго з населеных пунктаў Камунараўскага сельскага савета 3 верасня выявілі ўчастак з дзікарослай канаплёй.

Пра гэта паведаміў старшы оперупаўнаважаны Аляксандр Дудзік. Па яго словах, дадзеная культура прарастала на плошчы каля паўтара гектара. Безадкладна былі прыняты меры па яе ліквідацыі. Пры садзейнічанні Любанскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм канапля была знішчана шляхам скошвання і наступнага спальвання. Такім чынам пазбавіліся ад 600 кілаграм забароненай для вырошчвання расліны.

Тым часам 5 верасня супрацоўнікі нарканантролю за незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытуневымі вырабамі, якія прызначаны для смактання альбо жавання прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці (ч. 1 арт.16.10 КаАП Рэспублікі Беларусь) у выглядзе штрафу жыхара Лельчыцкага раёна, які знаходзіўся ў горадзе Любані ў камандзіроўцы. У кішэні мужчыны было знойдзена 27,41 грама так званага «насваю». Дадзены наркотык канфіскаваны і знішчаны.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio