Старыя дамы – пад знос
Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Андрэя Драбудзькі, работа ў гэтым напрамку вядзецца ва ўсіх сельсаветах Любаншчыны, толькі дзесьці больш актыўна, дзесьці менш. Так, напрыклад, на тэрыторыі Камунараўскага знесена восем дамоў, як і было запланавана на бягучы год. Ва Урэцкім сельсавеце прыбрана іх чатыры з пяці патрэбных, у Соснаўскім – пяць з сямі, у Рачэнскім – шэсць з васьмі. У цэлым жа ажыццёўлены знос 35 старых хат. Да канца года гэта лічба павінна быць 60.
Дапамогу ў такой справе сельвыканкамам аказваюць гаспадаркі, а таксама некаторыя арганізацыі. У прыватнасці, значны аб’ём работ выканалі працаўнікі ААТ “БВА”, “Асавец-агра”,прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Любанскага філіяла ДП “Мінаблпаліва” і інш.









