Старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі сустрэўся з працаўнікамі Любанскага лясгаса і райспажыўтаварыства
Падчас размовы, якая прайшла ў даверлівай
атмасферы, кіраўнік распавёў пра дасягненні і перспектывы цэнтральнага рэгіёну
за апошнюю пяцігодку, засяродзіўшы ўвагу на тым, што ў вобласці рэалізуецца
шэраг вялікіх інвестыцыйных праектаў. У тым ліку адзін на Любаншчыне – па
будаўніцтве горна-абагачальнага камбіната. І ўвядзенне ў эксплуатацыю прадпрыемства
абавязкова дасць значны штуршок для развіцця інфраструктуры нашага раёна, павелічэння
працоўных месцаў і экспартнага патэнцыялу.
Таксама Віктар Тадэушавіч расказаў пра накірункі
дзейнасці аб’яднання прафсаюзаў. Адным з прыярытэтных з’яўляецца бясплатная
прававая дапамога, якая аказваецца праз тэлефонныя прамыя і гарачыя лініі,
прыёмы і г.д. Істотная работа праводзіцца па вырашэнні праблем грамадзян,
аднаўленню іх законных правоў і інтарэсаў, што, безумоўна, садзейнічае
сацыяльнай абароненасці працаўнікоў, іх сем’яў. Не абыйшоў В.Т. Маліноўскі
ўвагай і тэму каронавіруснай пандэміі. У гэты няпросты час прафсаюзамі аказана
важкая падтрымка многім установам аховы здароўя, і Любанскай ЦРБ таксама.
У завяршэнне старшыня абласнога аб'яднання нагадаў
пра важную палітычную падзею, якая мае адбыцца літаральна праз месяц. Выбары –
гэта заўсёды адказна, а прэзідэнта – удвая, зазначыў ён. А таму кожны свядомы
грамадзянін павінен зрабіць свой выбар, прагаласаваць за таго кандыдата, які зможа захаваць мір і стабільнасць у
грамадстве.









