Стала дзейнічаць школа для юных вернікаў пры храме Казанскай іконы Божай Маці г. Любані

Общество
10 октября 2019
124
Стала дзейнічаць школа для юных вернікаў пры храме Казанскай іконы Божай Маці г. Любані
Пры храме Казанскай іконы Божай Маці ў Любані па ініцыятыве яго настаяцеля іерэя Андрэя Еўшаля стала дзейнічаць нядзельная школа для дзяцей. Першыя заняткі для юных вернікаў прайшлі 6 кастрычніка. Перад пачаткам духоўнага навучання айцец Андрэй адслужыў святочны малебен, а затым шчыра пагутарыў з рабятамі, пажадаў ім поспехаў у спасціжэнні асноў праваслаўя і ўмацавання ў веры.

Заняткі для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія жадаюць узрасці духоўна, будуць праводзіцца ў храме Кзанскай іконы Божай Маці па нядзелях, пасля Божай літургіі.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio