Спаборніцтвы па веславанні прайшлі ў Заслаўлі
Спаборніцтвы па веславанні прайшлі ў Заслаўлі
Сёння завяршыліся спаборніцтвы па веславанні на байдарках
і каноэ, што на працягу некалькіх дзён праводзіліся на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай
падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту ў Заслаўлі. 350 удзельнікаў з розных
краін змагаліся за ўзнагароды. Іх заўзята падтрымлівалі балельшчыкі. І не
толькі нашы суайчыннікі. Штодзень на трыбунах было шмат замежных гасцей –
расіян, украінцаў, нарвежцаў і г.д., – якія гучна апладзіравалі і
скандзіравалі. Пабывалі на турнірах на вяслярным канале і любанчане і
зазначылі, што атрымалі сапраўднае задавальненне.












