Соснаўскае лясніцтва атрымала перамогу ў абласным конкурсе

Общество
7 октября 2020
134
Соснаўскае лясніцтва атрымала перамогу ў абласным конкурсе

Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшае доброўпарадкаванне сярод лясгасаў Міншчыны і іх падраздзяленняў. Адзін з дыпломаў за першае месца перададзены на Любаншчыну.


Тройкі лідараў былі вызначаны сярод лясгасаў, лясніцтваў і дрэваапрацоўчых цэхаў (участкаў).


У катэгорыі «лясніцтва» наш лясгас прадстаўлялі Любанскае, Асавецкае і Соснаўскае. Усяго ж у дадзенай катэгорыі матрырыялы на конкурс паступілі ад шасцідзесяці падраздзяленняў. Вызначыць тройку лідараў аказалася няпроста. Таму было прынята рашэнне прысудзіць па пяць першых, другіх і трэціх месц.


У пяцёрцы лясніцтваў, удастоеных дыпломаў за першае месца, аказалася і Соснаўскае (ляснічы Юрый Гаркаўчук).


Агляд-конкурс праводзіўся з мэтай актывізацыі работы па добраўпрадкванні і азеляненні тэрыторый лясгасаў і іх структурных параздзяленняў.


На здымку: міні-дэндрапарк на тэрыторыі Соснаўскага лясніцтва.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio