Сястрыцтвам ў гонар іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых радасць» пачаты выраб масак

Общество
16 июня 2020
209
Сястрыцтвам ў гонар іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых радасць» пачаты выраб масак

Сродкаў індывідуальнай абароны шмат не бывае, асабліва ў перыяд эпідэміі. Таму па благаславенні настаяцеля храма Казанскай іконы Божай Маці ў г. Любані іерэя Андрэя Еўшаля сястрыцтвам ў гонар іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых радасць» пачаты выраб масак.

Як распавёў айцец Андрэй, сёстры міласэрнасці шыюць іх у дамашніх умовах. А матэрыял закуплены за кошт сродкаў прыхода храма. Першая партыя, звыш 200 масак, ужо падрыхтавана і перададзена Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

–Медыкам зараз няпроста, яны знаходзяцца на перадавой барацьбы з каронавірусам. І, вядома ж, хочацца хоць чым-небудзь ім дапамагчы. Вось і вырашылі ўнесці свой уклад, няхай і невялікі, але тым не менш, – зазначыў свяшчэннаслужыцель.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio