Сярод доўгажыхароў Любанскага раёна трое ў маі адзначаць 90-гадовы юбілей
Сярод доўгажыхароў Любанскага раёна трое ў маі адзначаць 90-гадовы юбілей
Дзясятага – Валянціна
Іванаўна Клязовіч і Марыя Максімаўна Курбыка з гарадскога пасёлка Урэчча, а
27-га – Марыя Міхайлаўна Храпунова з Любані.
Гэта цудоўныя жанчыны –
працавітыя, шчырыя, добразычлівыя, гасцінныя, чулыя і спагадлівыя. Лёс не раз
выпрабоўваў іх. Але яны не пасавалі перад цяжкасцямі. Жыццё паважаных імянінніц
– узор адданасці сваім сем’ям, абранай справе і Бацькаўшчыне.
Сардэчныя віншаванні
доўгажыхаркам з юбілейным днём нараджэння і найлепшыя пажаданні аптымізму,
бадзёрасці, здароўя. Няхай беражэ іх Бог, паважаюць людзі, блізкія ахінаюць
клопатам і ўвагай.









