Сямейная справа маёра Фралова -28 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА
Сямейная справа маёра Фралова -28 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА
Начальнік аўтамабільнай службы тэхнічнай часці в/ч 42715 Сяргей Фралоў
пазнаёміўся са своеасаблівым светам матораў у самым раннім дзяцінстве. І дзед,
і бацька Сяргея Уладзіміравіча – вайскоўцы.
А яшчэ і адзін, і другі так ці інакш працавалі з тэхнікай. Таму не дзіўна, што
яшчэ ў юнацтве маёр Фралоў вырашыў працягнуць сямейную справу, тым больш
менавіта да яе і ляжала душа. У 1994 годзе ён зрабіў свой выбар на карысць
факультэта аўтамабільных войскаў цяпер ужо Ваеннай акадэміі і не пашкадаваў.
Ужо дваццаць гадоў Сяргей Уладзіміравіч узначальвае аўтамабільную службу ў ваеннай часці ва Урэччы, куды афіцэра размеркавалі адразу пасля заканчэння вну. За гэты час выкананне службовых абавязкаў (а гэта забеспячэнне эксплуатацыі і рамонту тэхнікі, пастаноўка яе на захоўванне і ўтрыманне) адтачылася да аўтаматызму, але пры гэтым не згубіўся і інтарэс да справы, які маёр Фралоў прывіў не адной змене салдат тэрміновай службы.









