«Сіла дзяржавы – у адзінстве народа» – дыялогавая пляцоўка пад такой назвай была арганізавана ў Жодзіна
Удзел у яе рабоце прыняла і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва Любанскага раёна Аксана Ільковіч.
Аксана Яўгенаўна распавяла, што на мерапрыемстве прысутнічала шмат пажылых
людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Нездарма і шэраг узнятых пытанняў датычылі
менавіта гэтай катэгорыі насельніцтва: сацыяльная дапамога, пенсіённае забеспячэнне, рэабілітацыя, арганізацыя
вольнага часу. Таксама гаварылі пра далейшае развіццё валанцёрскага руху, пра інавацыйныя
формы абслугоўвання адзінокіх пенсіянераў, пра змяненні заканадаўства, што будуць
садзейнічаць камфортнаму жыццю сталых грамадзян. Словы падзякі гучалі ў адрас
ТЦСАН вобласці, якія аказваюць падтрымку пажылым і інвалідам, дапамагаюць у
цяжкіх жыццёвых абставінах.
Акрамя таго, удзельнікі адкрытага форуму абмеркавалі нацыянальную стратэгію
развіцця нашай краіны на будучую пяцігодку. Прапановы, пажаданні, пытанні, якія
паступілі, будуць разгледжаны і на VI Усебеларускім
народным сходзе.









