Шляхамі вайны

Общество
30 июня 2018
336
Шляхамі вайны
 
 На ўласным горкім вопыце, які набыць нікому не пажадае, Ніна Рыгораўна Барысевіч, у дзявоцтве Падбярозная, зведала, здаецца, усе жахі вайны: голад, холад і бясконцы страх за родных, блізкіх, каханага і за сябе. За тры доўгія гады ёй давялося зазірнуць у вочы смерці не аднойчы. І кожны раз кашчавая з неахвотай адпускала партызанку да наступнай сустрэчы.

 Жыхары Загалля, адкуль родам ветэран, не збіраліся падтрымліваць акупацыйны рэжым і дастаўлялі нямала клопату новай уладзе. Іх прыхвасні, паліцаі, каб выслужыцца перад фашыстамі, вырашылі разабрацца з праблемай кардынальна: сагналі загальцаў у самы вялікі хлеў і падпалілі яго. У адчаі людзі, на якіх ужо пачала гарэць вопратка і валасы, змаглі выбіць вароты і выбегчы на паветра. На спіне Ніны Падбярознай ужо занялася сукенка, калі яна зразумела, што на гэты раз уратавалася. Па вяскоўцах не стралялі. Іх такім чынам меркавалі проста запалохаць, каб і думаць не маглі пра дапамогу партызанам. Але нават такі жорсткі падыход не прынёс гітлераўцам жаданага выніку. Наадварот, усё больш і больш вяскоўцаў далучалася да барацьбы. Сярод іх і Ніна Падбярозная, якой давялося сустрэць каханага ў партызанскім атрадзе. Але гэта ўжо крыху іншая гісторыя.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio