Сёстры міласэрнасці сястрыцтва ў гонар іконы Божай Маці наведалі выхаванцаў прытулка

Общество
12 февраля 2021
115
Сёстры міласэрнасці сястрыцтва ў гонар іконы Божай Маці наведалі выхаванцаў прытулка

Бескарысліва рабіць добрыя справы, падтрымліваць тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, лічаць галоўнай сваёй задачай сёстры міласэрнасці сястрыцтва ў гонар іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых радасць” і выконваюць яе. Па благаславенні настаяцеля храма Казанскай Божай Маці іерэя Андрэя Еўшаля арганізоўваюць разнастайныя дабрачынныя акцыі, ахінаюць увагай і клопатам тых, каму гэта асабліва патрэбна.

Днямі, у прыватнасці, разам са свяшчэннаслужыцелем наведаліся ў дзіцячы сацыяльны прытулак. Для выхаванцаў яго падрыхтавалі  падарункі – неабходныя рэчы, цацкі. Уручыўшы іх, сёстры міласэрнасці пагутарылі з рабятамі, пацікаваліся іх захапленнямі. А айцец Андрэй вёў размову пра маральныя каштоўнасці, пра духоўнасць, якая, па яго словах, з’яўляецца важным складаемым жыцця чалавека, што звязвае з Богам і дапамагае ў развіцці асобы.

Потым настаяцель храма прапанаваў дзяўчынкам і хлопчыкам, іх выхавальнікам сумесна памаліцца, каб Усявышні дараваў ім і блізкім добрае самаадчуванне, узаемаразуменне, любоў і павагу. І асвяціў усе жылыя пакоі прытулка.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio