У Любанскім раёне пачала працаваць грамадская прыёмная па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёну
У Любанскім раёне пачала працаваць грамадская прыёмная па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёну
Першы прыём правялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па
справах моладзі райвыканкама Таццяна Аляксеева і старшыня раённай арганізацыі
прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Брагінец. Яны ўважліва выслухалі ўсіх, хто патэлефанаваў,
і занатавалі пытанні, прапановы. У прыватнасці, адзін са зваротаў датычыўся
абуладкавання стаянкі каля раённага цэнтра культуры і вольнага часу. Ён будзе
дэталёва вывучаны.
Нагадваем,
звяртацца ў грамадскую прыёмную і выказваць свае меркаванні, запыты любанчане
могуць па серадах – з 14.00 да 18.00 – і па суботах – з 10.00 да 13.00 – па
адрасе: г. Любань, вул. Першамайская, 38-3, альбо па тэлефоне 60-6-68.









