Сельгасарганізацыі раёна назапасілі 14 017 тон сенажу

Общество
24 мая 2018
253
Сельгасарганізацыі раёна назапасілі 14 017 тон сенажу
 
 Травы першага ўкосу надзвычай сакавітыя, асабліва цяпер, калі ўдосталь хапае вільгаці. Задача корманарыхтоўшчыкаў – своечасова скасіць, убраць з палеткаў і, канечне, рацыянальна размеркаваць ураджай. Так, частка зялёнай масы дастаўляецца на малочнатаварныя фермы і комплексы на корм жывёле. Некаторыя сельгасарганізацыі паспелі крыху назапасіць сена. Скошаныя падвяленыя травы механізатары здрабняюць на будучы сянаж. Першапачатковы запас гэтага пажыўнага корму заклалі працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Забалацкі”. Дарэчы, травы першага ўкосу ў ААТ механізатары скасілі больш чым на 100% ад запланаванага, прытым першымі  на Любаншчыне. На раніцу 24 мая ў кармавыя засекі “Забалацкага” ўжо закладзена 4 256 тон сенажу (15,8% ад плана) – гэта значна больш, чым у іншых гаспадарках. Адну кармавую траншэю закансервавалі ў вёсцы Забалаць, зараз рыхтуецца яшчэ адна каля малочнатаварнай фермы “Ляхаўка”. На трамбоўцы задзейнічаны спрактыкаваныя ў гэтай справе работнікі, перадавікі корманарыхтоўчай кампаніі ў ААТЯўгеній Караліс (Фэндт-1042), Дзяніс Галадок (ТО-332С4), Руслан Гуменны(МТЗ-3022) (на здымку злева направа).

 Увогуле сельгасарганізацыі раёна назапасілі 14 017 тон сенажу (7,3% ад плана). Акрамя “Забалацкага”, у тройку лідараў па закладцы на захоўванне гэтага корму ўваходзяць калектывы ААТ “Юрковічы” (12,4%) і “Урэцкі” (12,3%).

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio