Сельгасарганізацыі Любаншчыны распачалі нарыхтоўку кармоў для грамадска пагалоўя жывёлы – гэта адзін з самых важных этапаў сельскагаспадарчай вытворчасці

Общество
21 мая 2018
272
Сельгасарганізацыі Любаншчыны распачалі нарыхтоўку кармоў для грамадска пагалоўя жывёлы – гэта адзін з самых важных этапаў сельскагаспадарчай вытворчасці

 

 Як сцвярджаюць спецыялісты, своечасовая касьба траў першагаўкосу дазваляе атрымліваць паўнацэнны другі, а нярэдка і трэці ўкосыатавы. Спазненне з гэтымі работамі прыводзіць да пагаршэння якасці корму.

 Каб забяспечыць добрую зімоўку статку, на адну ўмоўную галаву жывёлы неабходна не менш як 30 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў, не лічачы камбікармы, караняплоды і інш. Паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, сёлета патрэбна назапасіць 15 400 тон сена, 191 880 т сенажу і 227 870 т сіласу ў чыстай вазе.

 Па некалькі цэнтнераў свежых травяністых кармоў ужо нарыхтавалі працаўнікі адкрытых акцыянерных таварыстваў “Урэцкі”, “Юрковічы”, “Забалацкі”.

 Сельгасарганізацыі раёна назапасілі 12,2 тоны сена, больш за 9 тысяч тон сенажу, у тым ліку ў палімернай плёнцы 2 408 т.

 На здымку: корманарыхтоўшчыкі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Таліца-агра” (злева направа) Павел ПЯТКЕВІЧ – трактарыст-машыніст МТЗ-1221 В.2 з прэспадборшчыкам рулонным з абмотчыкам ППРО-155 KRONE, і Андрэй ВЯРОЎКА – трактарыст-машыніст МТЗ-82.1 з ГРЛ – 9,6. 
 

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio